Судовы працэс над гісторыкам разглядаецца ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Судзіць Мельнікава суддзя Міхаіл Макарэвіч, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Ігар Мельнікаў спецыялізуецца ў гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ды ваеннай гісторыі, выдаў паўтара дзясятка гістарычных кніг. У гісторыка была неадназначная рэпутацыя ў прафесійных колах. Ён пачынаў з заходнерусізму, адтуль пераскочыў у паланафільства, але ўрэшце прыйшоў у падкрэсленую беларускасць.
Нараджэнец Бабруйска Ігар Мельнікаў – кандыдат гістарычных навук. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце, Варшаўскім універсітэце, працаваў навуковым супрацоўнікам Уроцлаўскага ўніверсітэта.
Сутнасць абвінавачання невядомая.
вс