Беларуская Служба

Wildberries адкрыў офіс у Мінску

30.09.2024 11:30
Кампанія працуе ў Беларусі з 2012 года. У краіне адкрыта пяць ейных лагістычных цэнтраў: у Мінску, Мінскім раёне, Гродне, Гомелі і Брэсце.
Wildberries
Wildberries адкрыў офіс у Мінскуfacebook.com/wildberries.ru

У Мінску адкрыўся новы офіс кампаніі Wildberries, распавялі ў кансалтынгавай кампаніі NAI Belarus, якая выступіла кансультантам па здзелцы.

Новы офіс разлічаны на больш чым 100 супрацоўнікаў. У ім будуць працаваць прадстаўнікі розных падраздзяленняў кампаніі: тыя, хто адказвае за IT-кірунак, у тым ліку распрацоўшчыкі, інжынеры, аналітыкі, а таксама спецыялісты па рэгіянальным развіцці, лагістыцы і бяспецы, прадстаўнікі блока прававога і фінансавага забеспячэння.

Тут жа размесціцца каманда PRO Wildberries, якая падтрымлівае ўзаемадзеянне з прадпрымальнікамі.

Wildberries працуе ў Беларусі з 2012 года. У краіне адкрыта пяць лагістычных цэнтраў кампаніі: у Мінску, Мінскім раёне, Гродне, Гомелі і Брэсце, нагадвае «Наша Ніва».

аз