Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Белпошта не перасылае грошы некаторым вязням сумлення

07.02.2025 13:30
Супрацоўнікі паштовых аддзяленняў не хаваюць, што спісы прыйшлі з Мінска і тычацца палітычных зняволеных.
Беларускі рубельShutterstock.com

Паштовая сістэма Беларусі атрымала новыя спісы асуджаных, якім забаронена перасылаць грошы.

Праблемы з адпраўкай сродкаў пачаліся прыкладна з 16 студзеня. Асуджаныя, якім яшчэ ў канцы снежня грошы даходзілі без перашкод, цяпер апынуліся ў «чорным спісе», піша Mayday.team.

Супрацоўнікі паштовых аддзяленняў не хаваюць, што спісы прыйшлі з Мінска і тычацца палітычных зняволеных.

Нагадаем, паводле падлікаў ПЦ «Вясна» зараз у Беларусі налічваецца 1230 вязняў сумлення.

эж