17 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Мінска будуць разглядаць справу ў дачыненні да Наталлі Наважылавай. Ёй інкрымінаваны «народны» артыкул — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях. Суддзя — Кацярына Мурашка, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Ініцыялы жанчыны цалкам супадаюць з ініцыяламі фітнэс-інструктаркі міжнароднага класа катэгорыі «Elite» Наталлі Наважылавай.
Наталля Наважылава — старшыня міжнароднага грамадскага аб'яднання «Федэрацыя фітнэсу», майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка СССР, стваральніца Нацыянальнай школы фітнэс-трэнераў. Наважылава з'яўляецца таксама афіцыйнай прадстаўніцай Фітнэс-праграм універсітэта Reebok і Nike.
Яна таксама праводзіць усебеларускія канферэнцыі па праграме «За здаровы лад жыцця». Узнагароджаная Ганаровай граматай Лукашэнкі «За значны ўклад у прапаганду здаровага ладу жыцця».
вс