Беларуская Служба

Лукашэнка пахваліў Трампа за паводзіны адносна міжнародных структур

11.02.2025 15:42
«Дональд грунтоўна страсянуў некаторыя міжнародныя структуры». 
         , , 11  2025 .
Аляксандр Лукашэнка і пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, Мінск, 11 лютага 2025 года. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «грунтоўна страсянуў некаторыя міжнародныя структуры». Такую думку палітык выказаў на сустрэчы з пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН Валянцінам Рыбаковым. Кіраўніка ЗША ён назваў проста «Дональдам» - паведамляе Zerkalo.io.

«І што адбываецца ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый? Трэба прызнаць, Дональд грунтоўна страсянуў некаторыя міжнародныя структуры. Як гэта адгукнулася ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый? І іншыя пытанні, якія тычацца Беларусі ў сувязі з гэтым», — сказаў Лукашэнка.

Пасля сустрэчы Рыбакоў распавёў журналістам, што далажыў пра сітуацыю, якая складваецца ў ЗША і ў ААН. Ён адзначыў, што ААН — гэта не нейкая абстрактная або «міфічная» пляцоўка. А пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі там «выконвае ўсе пастаўленыя задачы, прасоўваем нашы ініцыятывы».

«Спраўляемся з гэтым даволі паспяхова. Ёсць, вядома, да чаго яшчэ імкнуцца. Нейкай варожасці, непрыняцця да нас мы не бачым і не адчуваем. Прадстаўнікі нават самых недружалюбных дзяржаў разумеюць нашу пазіцыю, разумеюць нашы аргументы. Не абавязкова згаджаюцца з імі ў асобных выпадках, але нас чуюць, і тыя, хто хоча з намі ўзаемадзейнічаць, робяць гэта вельмі-вельмі паспяхова, у тым ліку дэлегацыі не самых дружалюбных дзяржаў», — заявіў Рыбакоў.

нг