У 2024 годзе органы пракуратуры Мінскай вобласці накіравалі ў суды 450 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». З 2021 года такіх заяў было больш за 1000.
Летась «экстрэмісцкімі» прызнаныя 279 уліковых запісаў у Тык-Току, 109 уліковых запісаў у Інстаграме, 33 тэлеграм-канала і чата, 11 ютуб-каналаў, пяць ва «Укантакце», адзін у Фэйсбуку і чатыры старонкі ў «Аднакласніках».
Пракуратура Мінскай вобласці пахвалілася самым паспяховымі кейсамі: «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны уліковы запіс «Угадай» у Тык-Току з больш за 145 тысячамі падпісчыкаў, ютуб-канал «Мікалай Маслоўскі» з больш за 37 тысячамі падпісчыкаў.
reformby.org/ав