Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вызвалены журналіст Андрэй Кузнечык, палітзняволеная Алена Маўшук і грамадзянін ЗША

12.02.2025 20:14
Як паведаміла амбасадарка ЗША ў Літве Кара Макдональд, усе трое ўжо знаходзяцца ў Літве.
.
..

Беларускі бок вызваліў грамадзяніна ЗША, які адбываў пакаранне ў беларускай турме, журналіста Радыё Свабода Андрэя Кузнечыка і актывістку Алену Маўшук.

Амерыканец захацеў застацца ананімным, таму яго імя названа не будзе.

Як паведаміла амбасадарка ЗША ў Літве Кара Макдональд, усе трое ўжо знаходзяцца ў Літве.

Журналіст-фрылансер «Радыё Свабоды» Андрэй Кузнечык быў асуджаны да 6 гадоў калоніі, Алена Маўшук таксама была асуджаная на 6 гадоў калоніі за нібыта ўдзел у масавых беспарадках.