Беларуская Служба

Крысціна Ціманоўская заклікае Польшчу ануляваць пашпарт яе былога мужа, які з'ехаў у Беларусь

13.02.2025 14:31
Ён не вярнуў шэрагу асоб вялікія сумы грошай.
 .
Арсень Зданевіч. Фота: асабісты архіў суразмоўцы / https://news.zerkalo.io/cellar/45822.html?c

Следчы камітэт Беларусі правярае інфармацыю ў дачыненні Арсеня Зданевіча, былога мужа бягухі Крысціны Ціманоўскай. Ён з'ехаў у Беларусь з Польшчы, дзе, як заяўляецца, не вярнуў шэрагу асоб вялікія сумы грошай.

«Разглядаецца пытанне аб магчымым прыцягненні [Арсеня] Зданевіча да вызначанай законам адказнасці. Кожнаму факту супрацьпраўнай дзейнасці будзе дадзеная прынцыповая прававая ацэнка», – заявілі ў СК.

Ведамства можа прыцягнуць Зданевіча да адказнасці за «ўдзел у экстрэмісцкіх акцыях, накіраваных на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і дзейнай улады», выкарыстанне «адпаведнай сімволікі» і здзяйсненне «іншых дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці».

Раней вядомая беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская, якая выступае за зборную Польшчы, апублікавала некалькі сторыз, у якіх напісала, што ейны былы муж Арсень Зданевіч незразумелым чынам апынуўся ў Беларусі. Пры гэтым яна адкрыта заклікала сілавікоў затрымаць яго за ўдзел у пратэстах - паведамляе Белсат.

Ціманоўская заявіла, што разумее, што яе былога мужа могуць пасадзіць, але яна хоча «справядлівасці», бо гэты чалавек падмануў яе і іншых людзей. У прыватнасці, яна б хацела, каб Польшча анулявала выдадзены Зданевічу пашпарт, бо для яго атрымання казаў, што не можа выехаць у Беларусь, а пасля з'ехаў з Польшчы, падмануўшы некалькіх людзей.

нг