Беларуская Служба

Большасць выбірае шлюбную цырымонію на беларускай мове — прадстаўнік Мінюста

13.02.2025 15:05
Таксама маладыя ўключаюць у яе розныя элементы беларускага вяселля.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Glow Images/East News

На працягу апошніх 10 гадоў колькасць шлюбаў, узятых ва ўрачыстай абстаноўцы, складае “парадку 70%” усіх шлюбаў, што рэгіструюцца. У 2024 годзе ва ўрачыстай абстаноўцы ўзята “больш за 32.600 шлюбаў“ — “дзе прысутнічалі госці, гучалі віншаванні, абмен пярсцёнкамі“. Такія звесткі прывяла кансультант упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк на прэс-канферэнцыі 13 лютага, аб чым паведамляе Позірк.

“Радуе таксама той факт, што большасць выбірае правядзенне цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй узяцця шлюбу, на беларускай мове і ўключаюць у яе розныя элементы беларускага вяселля”, — адзначыла Семянюк.

Сярод элементаў вяселля па-беларуску кансультант назвала ручнікі, хлеб-соль, “пошук пярсцёнкаў у збожжы“, “наказы маладым“.

нг