Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Еўропы

14.02.2025 08:24
У беларускіх дэмакратычных сіл завязваюцца даверлівыя адносіны з новай амерыканскай адміністрацыяй.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Еўропыhttps://t.me/tsikhanouskaya

«Я сустрэлася ў Вільні з Крыстаферам Смітам. Спадар Сміт быў са «спецыяльнай аперацыяй» у Мінску – вызваліць нашых палітвязняў– Алену Маўшук і Андрэя Кузнечыка, а таксама грамадзяніна ЗША», паведаміла лідарка беларускіх дэмакратычных сіл.

Ціханоўская падзякавала спадару Сміту за яго намаганні, за ўзаемадзеянне і каардынацыю з Офісам, і перадала асабістую ўдзячнасць прэзідэнту Трампу і дзяржсакратару Рубіа: менавіта дзякуючы іх палітычнай волі стала магчымым вызваленне.

Святлана Ціханоўская дадала, што ў беларускіх дэмакратычных сіл завязваюцца даверлівыя адносіны з новай амерыканскай адміністрацыяй, і ёсць ужо канкрэтныя вынікі гэтага супрацоўніцтва. 

Бакі абмеркавалі наступныя крокі па вызваленні іншых палітвязняў. Галоўная мэта – каб усе выйшлі на свабоду, каб былі спыненыя рэпрэсіі. Гэта неабходная ўмова, каб мог пачацца нацыянальны дыялог. З амерыканскага боку ёсць жаданне і гатоўнасць нам у гэтым спрыяць, падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл