Беларуская Служба

Былому вайскоўцу, якога абвінавацілі ў супрацоўніцтве з польскімі спецслужбамі, збіраюцца ўзмацніць пакаранне

14.02.2025 14:01
У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за «здраду дзяржаве» да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Дзмітрый Пазнякоўfot: Наша Ніва

Дзмітрый Пазнякоў — ураджэнец Узбекістана. Служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе, потым працаваў намеснікам каменданта ў Брэсцкай ваеннай камендатуры, а таксама выкладаў на вайсковым факультэце БДУ.

Яго затрымалі 9 жніўня 2023 года.

Паводле прапагандыстаў, Пазнякоў быў завербаваны польскімі спецслужбамі. У лістападзе 2023-га палітвязня асудзілі за «здраду дзяржаве» да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго адправілі ў наваполацкую калонію № 1.

Паводле інфармацыі «Вясны», у калоніі палітвязня катавалі з ужываннем электрашокера, прымушалі падпісваць дакументы і пустыя аркушы. Акрамя гэтага, яго неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

У Дзмітрыя жонка і двое дзяцей.

Сёння, 14 лютага, у Наваполацку праходзіць суд па замене Дзмітрыю рэжыму на турэмны. Справу разглядае суддзя Таццяна Хрыпач.

яс