На электроннай гандлёвай пляцоўцы ўжо з'явіліся амаль два дзясяткі тэндараў на кнігу «Наш Прэзідэнт», выпушчаную ў Беларусі для прасоўвання культу асобы Лукашэнкі. Усе дзяржзакупкі здзяйсняюць з бюджэтных сродкаў.
Як высветліў «Флагшток», у Гомельскай вобласці першымі праявілі цікавасць да «дакументальна-біяграфічнага выдання» ў вайсковай часці 5525 унутраных войскаў. Найбольшую суму сярод усіх тэндэраў пакуль прапанаваў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Дзяржынскага раёна. Там з бюджэтных сродкаў выдзелілі 10 тыс. 250 рублёў на закуп адразу 50 кніг. Арганізацыі Гомельшчыны праявілі разважлівасць і замовілі адзінкавыя экзэмпляры кнігі аб дыктатары. Так, напрыклад, зрабіў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Рагачоўскага раёна.
Кошт адной кнігі - 205 рублёў.
Далей за ўсіх пайшлі ў Навукова-практычным цэнтры Дзяржкамітэта судовых экспертыз, там для фотаальбома дадаткова закупляюць футарал, каб каштоўнае выданне не запылілася.
Кнігу «здзейснілі» Аляксандр Радзькоў - былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РБ, Наталля Эйсмант, якая 10 гадоў займае пасаду прэс-сакратара прэзідэнта Беларусі, Уладзімір Пярцоў - намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта РБ па інфармацыйнай працы і Аляксандр Карлюкевіч - былы міністр інфармацыі РБ.
яс