Беларуская Служба

Еўразійскі банк развіцця назваў чыннікі, якія стрымліваюць рост эканомікі Беларусі 

24.02.2025 18:14
Пры гэтым у прамысловасці, званай «ключавым драйверам эканомікі папярэдняга года», рост выпуску склаўся «крыху ніжэй за тэмпы росту ВУП» — 2,9% год да года.
        41
Колькасць банкруцтваў у Беларусі за год вырасла на 41% Фота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Абмежаваная магчымасць прыцягнення работнікаў і высокая загрузка магутнасцей (каля 70% паводле апытанняў прадпрыемстваў) з’яўляюцца фактарамі, якія стрымліваюць рост прамысловасці Беларусі, такое меркаванне выказалі ў штотыднёвым макрааглядзе аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), — паведамляе выданне pozirk.online.

Адзначаецца, што рост валавога ўнутранага прадукту на 3,7% у гадавым вымярэнні, зафіксаваны па выніках студзеня 2025, «сфармаваны пераважна сектарамі, арыентаванымі на спажывецкі попыт і будаўніцтва»: рознічны тавараабарот вырас на 12,2%, аб’ём будаўнічых работ, паводле папярэдніх звестак, — на 11,2%.

Пры гэтым у прамысловасці, званай «ключавым драйверам эканомікі папярэдняга года», рост выпуску склаўся «крыху ніжэй за тэмпы росту ВУП» — 2,9% год да года.

эж