У варыянце, прапанаваным Кіевам, як і ў папярэдніх рэзалюцыях, Расія называецца агрэсарам, ад яе патрабуецца неадкладна вывесці войскі, піша «Позірк». Аўтары дакумента заклікаюць дамагацца міру, заснаванага на прынцыпах Статута ААН. У рэзалюцыі, прапанаванай Вашынгтонам, больш мяккія фармулёўкі, абумоўленыя імкненнем новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да супрацоўніцтва з Уладзімірам Пуціным. У ёй утрымліваецца заклік пакласці канец канфлікту, але не ўдакладняецца, хто яго пачаў і на якіх умовах павінен быць заключаны мір.
Абодва дакументы былі прынятыя. Кожны атрымаў 93 галасы «за».
ЗША прагаласавалі супраць украінскага варыянту і ўстрымаліся пры галасаванні за свой: як паведамляе Цэнтр навін ААН, Еўрасаюз здолеў унесці ў яе папраўкі. У рэзалюцыю дададзена пацверджанне «прыхільнасці суверэнітэту, незалежнасці, адзінству і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў, якія распасціраюцца да яе тэрытарыяльных вод». Словы «трывалы мір паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй» заменены на «справядлівы, трывалы і ўсёабдымны мір паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй у адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прынцыпамі суверэннай роўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў».
Расія прагаласавала супраць абодвух варыянтаў.
Беларусь, якая падтрымлівае расійскую агрэсію, заўсёды галасуе сінхронна з РФ.
вх