Беларуская Служба

У студзені па палітычна матываваных крымінальных справах было асуджана не менш з 89 чалавек

25.02.2025 13:48
Большасць выпадкаў палітычна матываванага пераследу паводле артыкула 342 КК — удзел у масавых беспарадках або іх арганізацыя, то бок удзел у пратэстах 2020-га года.
Стоп палітычным рэпрэсіям у Беларусіфота: ТК-Белые халаты

У студзені судовая сістэма рэпрэсавала не менш за 89 грамадзян. З гэтай колькасці 65 складаюць мужчыны, 24 жанчыны. Яшчэ аднаго чалавека ў студзені асудзілі ў парадку працэдуры завочнай вытворчасці, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

З 89 грамадзян, супраць якіх ужываўся крымінальны пераслед у студзені, у 55-ці (62%) у абвінавачванні меўся 342 артыкул КК.

Фактычна запушчаная з 2020 года спіраль пераследу грамадзян за ўдзел у стыхійных акцыях пратэсту будзе мець свой эфект з улікам тэрміну стану судзімасці паводле гэтага артыкула на дзве прэзідэнцкія кадэнцыі з 2020 да 2025 года і з 2025 да 2030 года.

Судовая сістэма па-ранейшаму рэпрэсуе цэлыя сем'і або групы сваякоў, адзначаюць праваабаронцы.

Для структуры крымінальнага пераследу паводле палітычных матываў па-ранейшаму характэрнае паўторнае і наступнае асуджэнне грамадзян, рэпрэсаваных і пазбаўленых асабістай свабоды за рэалізацыю сваіх правоў і свабод.

вх