Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 26 лютага ў Жэневе (Швейцарыя) падчас падзеяў высокага ўзроўню Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў сустрэўся з вярхоўным камісарам ААН у правах чалавека Фолькерам Туркам, — паведамляе belsat.eu.
Чыноўнік рэжыму запрасіў Турка наведаць Беларусь, каб асабіста азнаёміцца «з рэальнай сітуацыяй з правамі чалавека ў краіне».
Дарадца дэмакратычнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка вітаў намаганні вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН для вызвалення палітвязняў і заклікаў прыняць запрашэнне наведаць Беларусь.
Аднак, паводле Вячоркі, зрабіць гэта трэба з наступнымі ўмовамі: наведаць турмы і калоніі, сустрэцца з тымі, хто застаецца ў рэжыме інкамунікада, і сваякамі палітвязняў, вызваліць людзей з гуманітарнага спісу, а таксама даць палітвязням доступ да медыцыны і адвакатаў.
Паводле падлікаў Праваабарончага цэнтру «Вясна», на сёння ў беларускіх турмах застаецца 1231 палітвязень.
эж