Беларуская Служба

Васмярых жыхароў Брэста судзяць за ўдзел у пратэстах 2020 года

03.03.2025 12:30
За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі сама меней 19 груп грамадзян.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Пад новыя суды за пратэсты трапілі восем жыхароў Брэста. Як вынікае з раскладу пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда, у Брэсце 28 лютага пачаўся разгляд справы Руслана Бычкова і Віктара Яўтуховіча. 4 сакавіка іх справу працягне разглядаць суддзя Святаслаў Каліна. 

За якія менавіта акцыі пратэсту судзяць мужчын, невядома. Згодна з паведамленнем на сайце «Берасцейская вясна», гаворка можа ісці пра мітынгі 10 жніўня 2020 года. 

Акрамя таго, 11 сакавіка там жа паводле артыкулу аб грубым парушэнні грамадскага парадку будуць судзіць Сяргея Шацілу, Руслана Аляшкевіча, Яўгена Сцепанюка і Артура Гранічнага. А 12 сакавіка яшчэ двух чалавек — Сяргея Чаберака і Дзмітрыя Ляміна.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі сама меней 19 груп грамадзян.

вс