Беларуская Служба

Лукашэнка загадаў не браць на працу публічных людзей, якія бралі ўдзел у пратэстах: «Якое тут можа быць дараванне»

03.03.2025 13:21
Ён асобна звярнуўся да міністра культуры Руслана Чарнецкага з патрабаваннем спыніць «хістанні» сярод работнікаў культуры. 
  ,
Памеранскі шпіц Умка, Лукашэнка і яго генералы скрыншот/Пул першага

3 сакавіка Аляксандар Лукашэнка падчас кадравых прызначэнняў у сацыяльны блок ураду заявіў, што нельга дараваць работнікам сацыяльнай сферы ўдзел у пратэстах.

«Я лічу, што яны вельмі таленавітыя», — я цытую некаторых міністраў. «Таму яны павінны працаваць». Нягледзячы на тое, што яны ворагі фактычна нашай дзяржавы і сядзяць да пары пад венікам. У вашай структуры такіх дастаткова. Больш, чым дзе-небудзь. Гэтага быць не павінна», — заявіў Лукашэнка, паведамляе Радыё «Свабода». 

Паводле дыктатара, «трэба ўмець прабачаць, калі гэта магчыма», але калі нехта «парушыў, пераступіў закон, свядома гэта зрабіў, якое тут можа быць дараванне». 

«Ну як можна прабачыць публічных людзей? Усе публічныя людзі — ахова здароўя, адукацыя, СМІ, культура, спорт... Усе публічныя. І калі вы парушылі недзе парадак, закон, калі вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ», — заявіў Лукашэнка. 

Ён асобна звярнуўся да міністра культуры Руслана Чарнецкага з патрабаваннем спыніць «хістанні» сярод работнікаў культуры. 

«Таму Руслан (міністр культуры Руслан Чарнецкі — рэд.), калі ў цябе там ёсць нейкія хістанні (ну як, гэта вось ён у кінематаграфіі можа кіно зняць, больш ніхто...), трэба гэта спыніць. Ты дзяржаўны чалавек. Яны павінны быць такія, як ты. Вось і ўся размова», — падкрэсліў Лукашэнка.

вс