Беларускі экспарт тавараў у студзені ўпаў адразу на 11,5% да 2 млрд 726 млн долараў, паведамляе Reform са спасылкай на Белстат. Імпарт пры гэтым вырас на 1% да 3 млрд 230 млн долараў.
Згодна з абноўленай інфармацыяй Белстата, дэфіцыт замежнага гандлю таварамі за студзень склаў 504 млн 300 тыс. долараў, што ў 4,2 разы больш, чым летась.
У лютым стала вядома, што складскія запасы за студзень у беларускай прамысловасці выраслі адразу больш чым на 1 млрд рублёў. Рэзкае запаволенне экспарту ў студзені можна звязаць у тым ліку з каляндарным фактарам: з-за пераносу выхадных дзён на першы тыдзень года выпаў толькі адзін працоўны дзень.
У гандлі з краінамі СНД экспарт у студзені ўпаў на 6,2% да 1 млрд 877 млн долараў, а імпарт знізіўся на 4,4% да 1 млрд 820 млн долараў.
Прафіцыт гандлю з краінамі СНД склаў 62 млн долараў, што на 40% менш, чым год таму.
Па-за СНД экспарт упаў на 21,3% да 849 млн долараў. Імпарт за студзень з гэтых краінах павялічыўся на 8,9% да 1 млрд 415 млн долараў. Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД склаў 566 млн 300 тыс. долараў, што 2,5 разы больш, чым за першы месяц 2024 года.
вс