Беларуская Служба

У Крамлі Мінск назвалі «найлепшым варыянтам для правядзення перамоваў з Трампам»

05.03.2025 11:55
«Гэтае пытанне не падымалася і ніяк не абмяркоўвалася. Але, канешне, для нас Мінск — гэта найлепшае месца».
.
Ул. Пуцін PAP/EPA/PAVEL BEDNYAKOV /AP POOL / POOL

Мінск гатовы арганізаваць перамовы прэзідэнтаў ЗША, РФ ды Украіны Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта дыктатар Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу. Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пракаментаваў гэту прапанову, піша «Наша Ніва».

Дзмітрый Пяскоў заявіў, што магчымасць правядзення сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Мінску пакуль ніяк не абмяркоўвалася. Пры гэтым для Крамля правядзенне перамоваў у сталіцы Беларусі — гэта найлепшы варыянт.

«Гэтае пытанне не падымалася і ніяк не абмяркоўвалася. Але, канешне, для нас Мінск — гэта найлепшае месца. Гэта наш галоўны саюзнік. Таму для нас гэта найлепшае месца для перамоваў», — сказаў Пяскоў у адказ на пытанне, ці магчымы варыянт з правядзеннем перамоваў у Мінску.

эж