Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Школьнікаў з Валожына вазілі на экскурсію ў Мінск на Акрэсціна

05.03.2025 14:02
Ім расказалі пра рэжым ва ўстанове, далі магчымасць пагаварыць з дзецьмі, якія там знаходзяцца.
.
.фота: valozhin.by

Школьнікаў з Валожынскага раёна міліцыянты вазілі на экскурсію ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх УУС Мінаблвыканкама на Акрэсціна. Ім расказалі пра рэжым ва ўстанове, далі магчымасць пагаварыць з дзецьмі, якія там знаходзяцца.

«Падчас размовы яны пажадалі адзін аднаму поспеху і цярпення, — піша раённая газета. — Непаўналетнія, якія знаходзяцца ў прыёмніку, таксама звярнуліся да сваіх аднагодкаў з Валожынскага раёна з заклікам паводзіць сябе добра і не здзяйсняць правапарушэнняў і злачынстваў».

Падобныя экскурсіі на Акрэсціна для школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны арганізуюць рэгулярна. Ім расказваюць, чым займаюцца дзеці за калючым дротам.

Еўрарадыё/ав