4 сакавіка Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага прадпрыемства «МетаТрэйдынгПрам», якое займаецца пастаўкамі карбаміду (мачавіны) у Польшчу, вынікае з санкцыйнага спісу Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Кампанія «МетаТрэйдынгПрам» пачала сваю дзейнасць у красавіку 2024 году. З кастрычніка выступае экспарцёрам у Польшчу з Беларусі карбаміду прамысловага прызначэння.
У санкцыйным спісе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы адзначаецца, што прамысловая вытворчасць вышэй указанай прадукцыі характэрная для «вельмі буйных прамысловых прадпрыемстваў», бо ўстаноўкі для іх вытворчасці з'яўляюцца «складанай буйнамаштабнай хімічнай сістэмай», займаюць вялікія плошчы «ў некалькі гектараў», а самі «павінны адпавядаць строгім стандартам бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя». «Стварэнне спецыялізаваных вытворчых установак з'яўляецца працаёмкай і затратнай працэдурай, а рэзка перамясціць або арганізаваць вытворчасць гэтай прадукцыі немагчыма», — гаворыцца ў паведамленні.
З гэтага ведамства зрабіла выснову, што сапраўдны вытворца ўгнаенняў — прадпрыемства «Гродна Азот», якое з'яўляецца ключавым пастаўшчыком азотных угнаенняў у рэгіёне.
Кампанія «МетаТрэйдынгПрам», на думку ведамства, выступае толькі пасярэднікам пры рэалізацыі карбаміду, вырабленага на прадпрыемстве «Гродна Азот», якое з 2 снежня 2021 году ўключанае ў санкцыйны спіс Еўрасаюзу, гаворыцца ў абгрунтаванні санкцый супраць «МетаТрэйдынгПрам».
Кампанію чакае замарожванне ўсіх сродкаў і эканамічных рэсурсаў, забарона на прадастаўленне любых сродкаў ці эканамічных рэсурсаў і выключэнне з працэдуры польскіх дзяржаўных закупак ці конкурсных працэдур.
Свабода/ав