Дакумент падпісаны начальнікам крымінальнай міліцыі ўпраўлення крымінальнага вышуку Цэнтральнага РАУС Мінска Уладзімірам Кубраковым, які даводзіцца сынам кіраўніку МУС Івану Кубракову.
У арыентоўцы пазначана, што Мікалай Халезін адшукваецца па ч. 3 арт. 361-1 КК (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). У дачыненні да яго завочна абрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
«Прашу вас праверыць шуканага па наяўных уліках, на вышук арыентаваць асабісты склад тэрытарыяльных АУС, грамадскасць, арыенціроўку размясціць на стэндзе «Іх шукае міліцыя». Адначасова прашу ажыццявіць праверку вакзалаў і прывакзальных плошчаў з мэтай устанаўлення месцазнаходжання шуканага», - даручыў Уладзімір Кубракоў сваім калегам.
Мікалай Халезін, нагадаем, пражывае не ў Беларусі.
«Кубракоў, калі ёсць час пацярпець, пачакай, я да цябе сам прыеду. Яшчэ як прыеду», - пракаментаваў з'яўленне арыентоўкі драматург.
Зеркало/ав