Напярэдадні 8 сакавіка праект «Хуткая гуманітарная дапамога» распачынае збор у падтрымку беларусак. Тут вы можаце дапамагчы тым, хто мае ў гэтым вялікую патрэбу, паведамляе «Краіна для жыцця».
«8 сакавіка - Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. А яшчэ гэта нагода ўзгадаць пра тых, каму сёння асабліва цяжка. Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці знаходзіцца ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але ўсё яшчэ мае патрэбу ў падтрымцы. Ім даводзіцца пачынаць жыццё нанова, спраўляцца з наступствамі перажытага і клапаціцца пра сваё здароўе», - пішуць арганізатары збору.
Паводле іх, сабраныя грошы пойдуць на перадачы з самым неабходным - тое, што дасць жанчынам пачуццё ўласнай годнасці, зробіць іх жыццё больш якасным, падтрымае іх. Гаворка ідзе, між іншым, пра:
- гігіенічныя сродкі (мыла, гель для душа, шампуні, бальзамы для валасоў, крэмы для твару і цела);
- лекі;
- базавыя рэчы (ручнікі, брытвы, прадметы гігіены);
- іншыя неабходныя прадметы.
Самы мінімальны ці нават сімвалічны ўклад у гэты збор — гэта частка велізарнай дапамогі, што мы накіруем туды, дзе ў ёй маюць вострую патрэбу.
надзею, падтрымку і ўвагу.
Акцыю арганізоўвае праект «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» і ініцыятыва Dissidentby.
Сума збору: €8 000. На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150.
аз