Беларуская Служба

Пасля зняволення выйшаў на свабоду экс-кіраўнік творчай суполкі «Пагоня», мастак Генадзь Драздоў

07.03.2025 13:01
Палітзняволены мастак правёў у зняволенні два з паловай гады. За кратамі ён перанёс два інсульты.
  .
Мастак Генадзь Драздоў.Фота з адкрытых крыніц.

Пра вызваленне мастака паведамілі праваабронцы з ПЦ «Вясна».

Пра сустрэчу за кратамі з Генадзем Драздовым расказваў мастак, былы палітзняволены Алесь Папковіч.

Генадзь Драздоў — мастак, у 2011—2016 гадах узначальваў Раду творчай суполкі «Пагоня».



Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Рагачоўскім раёне. Скончыў у 1979 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава, у 1989-м — Беларускую акадэмію мастацтваў. У мастацкіх выстаўках бярэ ўдзел з 1981 года.

Драздоў быў затрыманы ў жніўні 2022 года. Спачатку яму далі 15 сутак, але не выпусцілі, завялі крымінальную справу.

Мастака абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Вясной 2023 года яму прызначылі тры гады калоніі.

Тэрмін Драздоў адбываў у шклоўскай калоніі №17, адкуль, па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну напрыканцы лютага 2025 года.

Вядома, што зімой 2023 года Генадзя змяшчалі ў ШІЗА. У няволі мастак перанёс два інсульты.

вх