У рамках ініцыятывы #EPStandsBYyou еўрапейскія палітыкі з усіх камітэтаў і палітычных групаў Еўрапейскага парламенту правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
З 10 па 13 сакавіка яны пісалі ім лісты і паштоўкі. Агулам падпісана 846 паштовак — гэта найбольш за ўсю гісторыю праекту з 2022 году, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
#EPStandsBYyou — ініцыятыва членаў Еўрапарламенту ад розных партыяў пад эгідай старшыні Раберты Мецолы. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Мэта ініцыятывы — прыцягнуць увагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у тым ліку да становішча палітычных вязняў, якіх рэжым Лукашэнкі незаконна трымае ў турмах у нечалавечых умовах і прымяняе супраць іх пастаянныя рэпрэсіі.
Першая падобная акцыя была арганізаваная ў снежні 2022 года, другая — у сакавіку 2024 года, а трэцяя адбылася на гэтым тыдні ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу.
вс