Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зніклі адміністратары беларускай Вікіпедыі

22.04.2025 17:38
Праваабаронцы не выключаюць пераследу іншых адміністратараў беларускай Вікіпедыі.
ВікіпедыяRokas Tenys/shutterstock

У праваабаронцаў з'явілася інфармацыя пра знікненне адміністратараў беларускай Вікіпедыі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

У сакавіку знікла сувязь з адміністратарам беларускай Вікіпедыі пад нікам Kazimier Lachnovič. Апошняя праўка ад яго была ў сеціве на пачатку сакавіка, пасля гэтага ён перастаў быць дасяжным у месенджарах.

Таксама знікла адміністратарка беларускай Вікіпедыі і шматдзетная маці Вольга Сітнік. Знаёмыя жанчыны звяртаюць увагу на ненатуральную актыўнасць з яе акаўнта.

Праваабаронцы не выключаюць пераследу іншых адміністратараў беларускай Вікіпедыі.

вс