Беларуская Служба

Мінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў

28.04.2025 17:03
Агулам мінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях былі перакрытыя 23 рэкорды холаду.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Henryk Niestrój/pixabay.com/CC0 Public Domain

23 рэкорды холаду перакрыта мінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях, пра гэта сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.


Адзін рэкорд пратрымаўся 132 гады, яшчэ адзін — 123.

У Васілевічах тэмпература апусцілася да 4,5 градуса марозу, перапісаны мінімум, які трымаўся з 28 красавіка 1893 года (-3,2).

У Пінску паветра астудзілася да мінус 2,4 градуса, ранейшы экстрэмум ночы быў зафіксаваны 28 красавіка 1902 года (-1,6).

аз