Беларуская Служба

Малдова разглядае магчымасць прадастаўлення грамадзянства некаторым беларусам

30.04.2025 14:11
Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Малдовы. 
Пашпарт Малдовыкрыніца: viza.md

Афіцыйны Кішынёў разглядае магчымасць прадастаўлення малдоўскага грамадзянства некаторым беларусам, паведаміў дарадчык Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Малдовы Міхаем Папшоем. Палітыкі правялі перамовы, у прыватнасці, аб інтэграцыі беларусаў у Малдове, пры нагодзе міжнароднай сустрэчы ў Іспаніі.

Анатоль Лябедзькі сказаў, што «гэта вельмі важнае рашэнне малдоўскіх сяброў, якія пацвярджаюць наяўнасць волі ісці насустрач беларусам».

вс