Дэпутатка брытанскай Палаты абшчын Вендзі Мортан задала некалькі пытанняў Міністэрству ўнутраных спраў краіны наконт Беларусі. Узнімалася і тэма знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Мортан адказаў дзяржміністр па справах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і заморскіх тэрыторый Стывен Даўці.
Адказваючы на пытанне аб ацэнцы палітычных рэпрэсій у Беларусі, Даўці адзначыў, што ў Вялікабрытаніі «ўзрушаны рэпрэсіямі, якія рэжым Лукашэнкі праводзіць супраць уласнага народа». Ён нагадаў аб тым, што палітыка каралеўства накіравана на падтрымку больш адкрытага грамадства, дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, на гэта са жніўня 2024-га павінны былі вылучыць 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў (каля 3,3 млн долараў). Акрамя таго, у студзені Вялікабрытанія выступіла з сумеснай заявай з Аўстраліяй, Канадай, ЕС і Новай Зеландыяй, асудзіўшы студзеньскія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі як фіктыўныя.
На пытанне аб Мельнікавай міністр адказаў так: «Я занепакоены паведамленнямі аб знікненні Анжалікі Мельнікавай. Чыноўнікі МЗС уважліва сочаць за гэтай справай».
У іншым сваім адказе на падобны запыт Даўці зазначаў, што Вялікабрытанія «цесна супрацоўнічае са сваімі аднадумцамі на месцах у Мінску, у сталіцах і ў міжнародных арганізацыях», аднак па тэме Мельнікавай «хоць сітуацыя застаецца незразумелай», ён «не ўздымаў гэтае пытанне з беларускімі калегамі».
Люстэрка/ав