Перамовы па Украіне — гэта шанец для беларусаў на перамены ў краіне, заявіла польскаму агенцтву друку PAP лідарка дэмакратычнай беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская. Яна прыняла ўдзел у кангрэсе Impact, які прайшоў у чацвер у польскай Познані.
«Каб гэта адбылося, перамовы павінны адбывацца на ўмовах Украіны, каб Украіна была моцнай і мела падтрымку і ЗША, і Еўрасаюза, якія з’яўляюцца яе сябрамі», — сказала Ціханоўская.
«Мы разумеем, што мірныя перамовы не выгадныя Пуціну і Лукашэнку, таму што вайна выгадная рэжыму. Лукашэнка зарабляе на крыві ўкраінцаў, таму яго ўрад не захоча весці перамоваў», — сказала Ціханоўская
Пры гэтым яна зазначыла, што Пуцін не паехаў на сустрэчу ў Турцыю. «Я спадзяюся, што гэта адкрые вочы дэмакратычным краінам на тое, што нельга дамаўляцца з дыктатарамі. Каб пакараць рэжым і прымусіць яго змяніць паводзіны, можна толькі выкарыстоўваць такія моцныя інструменты, як санкцыі і адказнасць», — сказала яна.
Кангрэс Impact завершыўся выступленнем былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы.
вс