Беларуская Служба

Кожны год 21 мая сэрца сціскаецца ад болю – Святлана Ціханоўская

21.05.2025 08:50
Сёння ў Беларусі - Дзень салідарнасці з палітвязнямі.
Святлана ЦіханоўскаяЗдымак: Офіс Святланы Ціханоўскай

Выбраная прэзідэнт Беларусі звярнулася да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Роўна чатыры гады таму стала вядома пра загадкавую смерць Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі.

«Кожны год 21 мая сэрца сціскаецца ад болю. Гэта Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Палітвязні былі ў Беларусі заўсёды, але тое, што адбываецца цяпер, — гэта маштабная трагедыя. Сёння за кратамі больш за тысячу чалавек — журналісты і настаўнікі, медыкі і інжынеры, студэнты і пенсіянеры. Аб'ядноўвае іх толькі адно — яны не згодныя жыць у хлусні і гвалце», — сказала Святлана Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што важна памятаць, што нават ва ўмовах татальнага кантролю і ціску беларусы не бездапаможныя. Ціханоўская заклікала пісаць палітвязням лісты, а тых, хто жыве за мяжой, нагадваць людзям пра сітуацыю ў Беларусі. 

 вс