Беларуская Служба

Стала вядома, як на выбарах прэзідэнта Польшчы галасавалі палякі ў Беларусі

02.06.2025 09:00
Падчас абодвух тураў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі працаваў толькі адзін выбарчым участак – у Мінску.
 ,
Стала вядома, як на выбарах прэзідэнта Польшчы галасавалі палякі ў Беларусіwybory.gov.pl/скрыншот

Паводле дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісіі, у Беларусі на выбарах прэзідэнта Польшчы прагаласавалі ўсяго 113 выбаршчыкаў. Колькасць сапраўдных галасоў склала – 108.

Найбольш галасоў атрымаў кандыдат ад урадавай «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі, за якога прагаласавалі 57 чалавек.

У сваю чаргу кандыдат, якога падтрымлівала апазіцыйная правая партыя «Права і справядлівасць» Караль Наўроцкі, атрымаў 51 голас.

Яўка ў другім туры склала 72,90%.

Нагадваем, у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Беларусi прагаласавалі 99 выбаршчыкаў. Найвышэйшую падтрымку тады таксама атрымаў Рафал Тшаскоўскі – 30,3%. За ім ішлі два кандыдаты: Славамір Менцэн і Караль Наўроцкі, якія атрымалі па 20,2% галасоў польскай абшчыны ў Беларусі.

аз

У першым туры выбараў за мяжой перамог Рафал Тшаскоўскі, а як будзе ў другім?

27.05.2025 16:30
Розніца ў падтрымцы кандыдатаў мінімальная, таму вырашальным можа аказацца кожны голас.