Беларуская Служба

Перавыдадзеная кніга Сяргея Навумчыка пра 1995 год у гісторыі Беларусі

02.06.2025 14:31
У кнізе дэпутата першага парламенту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка апавядаецца пра драматычны для гісторыі Беларусі 1995 год.
     1995
Перавыдадзеная кніга Сяргея Навумчыка пра 1995 год у гісторыі Беларусікрыніца: bellit.info

Фонд «Камунікат» выдаў кнігу ўспамінаў «Дзевяноста пяты» беларускага палітыка і журналіста Сяргея Навумчыка. Гэта трэцяе па ліку, дапоўненае выданне кнігі, якая ўпершыню выйшла ў 2015 годзе, паведамляе bellit.info

У кнізе дэпутата першага парламенту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка апавядаецца пра драматычны для гісторыі Беларусі 1995 год. У тым ліку – пра збіццё дэпутатаў апазіцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэферэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэння і адкрыў шлях да ўсталявання цяперашняга рэжыму.

Менавіта ў 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэферэндум, які ліквідаваў статус нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, дадаў яшчэ адну дзяржаўную мову, прывязаў краіну да Расіі, а прэзідэнту адчыніў дзверы да неабмежаванай улады.

Кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» можна замовіць на сайце Kamunikat.shop.

вс