Антона Матольку ў прэс-рэлізе ведамства назвалі «стваральнікам, адміністратарам і кіраўніком шэрагу Telegram-каналаў («Моталько помоги», «Дыяспары Беларусі супраць вайны: Дзечат», «Беларускі Гаюн» ды іншых)».
Па версіі следства, у канцы траўня 2020 года ён «"арганізаваў і ажыццяўляў кіраўніцтва змовай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Гродзенскі абласны суд завочна асудзіў Антона Матольку да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2 000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў або каля 24 тысяч еўра). У межах спецыяльнай вытворчасці яго абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здрада дзяржаве».
Працэс пачаўся яшчэ 14 снежня 2024 года. Прысуд вынес Ігар Собалеў.
Прыгавор у законную сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны.
Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 202 года беларускія актывісты стварылі маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», які займаўся адсочваннем вайсковай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі. У лютым 2025 года стала вядома пра тое, што беларускія сілавікі атрымалі доступ да чату маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага праект спыніў працу, а праваабаронцы паведамлялі пра затрыманні людзей, якія даслылаі інфармацыю ў чат праекту пра перамяшчэнне расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі.
вх