Беларуская Служба

«Легмаш» можа трапіць у новы пакет санкцый ЕС

11.06.2025 18:06
У траўні 2024 года Альянс расследавальнікаў Беларусі пісаў, што завод можа працаваць на расійскую ваенную прамысловасць, выпускаючы дэталі для СЗА «Град».
     ,
«Легмаш» ужо знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Канады і ВялікабрытанііФота: legmash.by

Аршанскі завод «Легмаш» можа стаць адным з чатырох беларускіх прадпрыемстваў, якія ўвойдуць у новы 18-ы пакет санкцыяў ЕС, паведамляе «Радыё Свабода», спасылаючыся на адпаведныя дакументы. 

«Легмаш» ужо знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Канады і Вялікабрытаніі. У траўні 2024 года Альянс расследавальнікаў Беларусі пісаў, што завод можа працаваць на расійскую ваенную прамысловасць, выпускаючы дэталі для СЗА «Град».

Завод «Легмаш» у лютым 2024 года ўвайшоў у сістэму Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. У маі 2024 года Аляксандр Лукашэнка, наведваючы завод, заявіў, што ён вырабляе прадукцыю для ВПК.

Цяпер прадпрыемства знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі і перапрафілявання вытворчасці. На заводзе плануецца ўстанавіць новыя металаапрацоўчыя станкі і сучаснае тэхналагічнае абсталяванне. Плануецца стварэнне «прынцыпова новых участкаў», напрыклад, фарбавальнага, паведамляе Дзяржкамваенпрам Беларусі.

эж