Беларуская Служба

Эксперты назвалі галоўную прычыну росту інфляцыі ў Беларусі

17.06.2025 14:36
Стымуляванне ўнутранага попыту ростам заробкаў і спажывецкага крэдытавання цісне на ўзровень коштаў у Беларусі.
Ілюстрацыйнае фотаStokkete/Shutterstock

Як адзначаецца ў традыцыйным штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця, у маі інфляцыя ў Беларусі склала 7,1% г/г пасля 6,5% г/г у красавіку.

Найбольш прыкметна інфляцыя паскорылася ў групе харчовых тавараў. Яна вырасла з 8,3% г/г у красавіку да 9,5% г/г у траўні. Ключавым фактарам стала значнае павышэнне росту коштаў на сезонную гародніну і садавіну (+14,4% г/г у траўні пасля +6,8% г/г у красавіку). Цэны на паслугі выраслі на 7,2% г/г у траўні пасьля 7% г/г у красавіку, а на нехарчовыя тавары – на 3,6% г/г, што адпавядае ўзроўню папярэдняга месяца.

Як паказваюць аналітыкі ЕАБР, працягнулася паскарэнне ўстойлівага кампанента росту коштаў — базавая інфляцыя склала 7,1% г/г у траўні пасля 6,6% г/г у красавіку.

Гэта сведчыць аб захаванні праінфляцыйнага ціску з боку ўнутранага попыту, які падтрымліваецца ростам рэальных заработных плат (+10,4% г/г) і спажывецкага крэдытавання (+25% г/г).

belmarket.eu/вх