Беларуская Служба

«Арэшнік» будзе размешчаны на тэрыторыі Беларусі да канца года

19.06.2025 16:19
У канцы лістапада мінулага года Лукашэнка запрапанаваў Пуціну размясціць 10 комплексаў «Арэшнік» у Беларусі.
Расійскі эксперыментальны рухомы грунтавы ракетны комплекс «Арэшнік» і аднайменная балістычная ракета сярэдняй дальнасцікрыніца: tehnoomsk.ru

Расійскі ракетны комплекс «Арэшнік» будзе размешчаны на тэрыторыі Беларусі да канца года, паведаміў журналістам дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Ён не назваў дакладную колькасць зброі, якую плануецца размясціць у Беларусі, аднак зазначыў, што «нават адзінкавыя ўзоры гэтага ўнікальнага комплексу стрымаюць вар'яцкія планы некаторых палітычных кіраўнікоў на Захадзе».

Цяпер, паводле Вальфовіча, вядзецца тэхнічная праца і вызначаюцца пляцоўкі для базавання ракет.

У канцы лістапада мінулага года Лукашэнка запрапанаваў Пуціну размясціць 10 комплексаў «Арэшнік» у Беларусі.

«Арэшнік» – гэта расійскі эксперыментальны рухомы грунтавы ракетны комплекс і аднайменная балістычная ракета сярэдняй далёкасці, назва якой упершыню прагучала 21 лістапада 2024 года. Тады пра комплекс сказаў Уладзімір Пуцін пасля ракетнага ўдару па Дняпры ў ходзе расійскага ўварвання ва Украіну. Паводле ваенных экспертаў, «Арэшнік» зʼяўляецца мадыфікацыяй комплексу РС-26 «Рубеж».

вс