Беларуская Служба

Праваабаронцы высветлілі новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка

21.06.2025 07:41
Праваабаронцы прадставяць новае грамадскае расследаванне аб сістэматычных катаваннях, прыніжэнні і рабскай працы ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17.
Вітольд АшуракКрыніца: Вольга Быкоўская/Facebook

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і Праваабарончы цэнтр «Вясна» прадставяць новае грамадскае расследаванне аб сістэматычных катаваннях, прыніжэнні і рабскай працы ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17. У ёй у маі 2021 года загінуў палітвязень Вітольд Ашурак, паведамляе MediaPort Belarus.

На анлайн-прэзентацыі ў аўторак 24 чэрвеня праваабаронцы раскажуць пра новыя падрабязнасці гібелі Вітольда Ашурка, а таксама пра фізічны і псіхалагічны гвалт над палітвязнямі. На прэзентацыі таксама гаворка будзе ісці пра «мецэнацтва» як схему вымагальніцтва грошай у асуджаных, прымусовую працу ў інтарэсах ваенных ведамстваў Расіі і функцыянаванне нефармальнай турэмнай іерархіі з удзелам адміністрацыі.

Анлайн-прэзентацыя адбудзецца на платформе Zoom а 10:00 гадзіне па Варшаве і аб 11:00 гадзіне па Мінску і Вільні. Для ўдзелу ў ёй патрабуецца рэгістрацыя.

вс