Сяргей Ціханоўскі выйшаў на свабоду. Гэта стала магчыма ў выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага, які сёння сустрэўся з Лукашэнкам. Сяргей Ціханоўскі пакінуў з Беларусь.
Акрамя яго, на свабоду выйшлі, у прыватнасці, былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна, анархіст Акіхіра Гаеўскі-Ханада, журналіст Ігар Карней, Галіна Краснянская і Кірыл Балахонаў. Агулам вызвалена 14 палітвязняў. Усе яны вывезеныя з Беларусі ў Літву.
Францішак Вячорка з вызваленымі палітвязнямі. Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай
Сяргея Ціханоўскага, папулярнага ў Беларусі блогера і кандыдата ў прэзідэнты, затрымалі 29 мая 2020 года на перадвыбарчым пікеце ў Гродне ў выніку правакацыі сілавікоў. Гэты дзень стаў пачаткам масавых перадвыбарчых рэпрэсій.
У снежні 2021 года Сяргей Ціханоўскі быў прыгавораны лукашысцкім судом да 18 гадоў пазбаўлення свабоды. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Потым яго перавялі на турэмны рэжым і прызначылі яшчэ 1,5 года пазбаўлення свабоды.
вс