Беларуская Служба

Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя пяць гадоў – Святлана Ціханоўская пра вызваленне мужа Сяргея

21.06.2025 17:53
Акрамя Сяргея Ціханоўскага, вызваленыя яшчэ 13 палітвязняў. 
        . 21  2025
Святлана Ціханоўская сустракае ў Вільні мужа Сяргея пасля вызвалення. 21 чэвреня 2025 года Крыніца: Скрыншот/Офіс Святланы Ціханоўскай

Блогер Сяргей Ціханоўскі быў вызвалены 21 чэрвеня, у пятніцу, у выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа генерала Кіта Келага. Амерыканскі палітык сустрэўся ў беларускай сталіцы ў Аляксандрам Лукашэнкам.

Акрамя Сяргея Ціханоўскага, вызваленыя яшчэ 13 палітвязняў. Усе яны пакінулі Беларусь і былі перавезеныя ў Вільню.

«Сяргей на свабодзе. Побач са мной і дзецьмі. Здарылася тое, пра што наша сямʼя марыла гэтыя пяць гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі, з моманту яго затрымання. Вызваленне Сяргея – гэта крок да вызвалення ўсіх палітвязняў і ўсёй Беларусі. Дзякуем усім за каласальную падтрымку», – напісала Святлана Ціханоўская ў сваім Тэлеграм-канале.

вс