Беларуская Служба

Стала вядома імя яшчэ аднаго палітычнага вязня са спіса Кіта Келага

22.06.2025 09:52
Ежы Жывалеўскі — грамадзянін Польшчы, якога ў Беларусі асудзілі на чатыры гады калоніі за нібыта «агентурную дзейнасць».
 .
Ежы Жывалеўскі.Фота: "Наша Ніва"

Адным з 14 вызваленых 21 чэрвеня з дапамогаю Кіта Келага, спецпасланніка прэзідэнта ЗША, палітвязняў — грамадзянін Польшчы Ежы Жывалеўскі. Яму прысудзілі 4 гады калоніі за агентурную дзейнасць — піша «Наша Ніва».

Ежы Жывалеўскі — грамадзянін Польшчы, якога ў Беларусі асудзілі на чатыры гады калоніі за нібыта «агентурную дзейнасць». Яго прызналі палітвязнем, і ён стаў першым палякам з такім статусам у Беларусі.

Паходзіць Ежы з вёскі непадалёк ад беларускай мяжы. Палову жыцця ён правёў у Беларусі, дзе ажаніўся з беларускай Аленай, пабудаваў дом на беразе Нёмана і разам з жонкай трымаў краму ў Гродне. У сям’і падрастаў сын, сам Ежы часта ездзіў у Польшчу да маці, дапамагаў ёй у гаспадарцы.

Сябры апісвалі СМІ яго як спакойнага, працавітага чалавека, які не цікавіўся палітыкай і не меў ніводнай зачэпкі, каб патрапіць пад абвінавачанні ў шпіянажы.

Ён любіў Гродна, добра ведаў горад і з захапленнем паказваў яго гасцям. Некалі ён у Польшчы валодаў невялікім бізнесам і кватэрай, але цалкам пераехаў у Беларусь і жыў там шчыра і спакойна. Сябры кажуць: ён быў шчаслівы, што жыве ў Беларусі, дзе людзі добрыя і ментальнасць яму блізкая.

Жывалеўскага затрымалі ўвесну 2022 года — проста на вуліцы. Пасля гэтага яго блізкія доўга нічога не ведалі. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме, прысуд вынес суддзя Анатоль Заяц — вядомы па палітычных справах. 22 сакавіка 2023 года мужчыну асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Дзяржаўная прапаганда пачала паказваць Жывалеўскага як нібыта завербаванага польскімі спецслужбамі пад псеўданімам «Пасейдон».

Адбываў пакаранне ў ПК-3 «Віцьба».

Жывалеўскі меўся выйсці на волю 16 жніўня 2025 года.

нг

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на свабоду (ФОТА/ВІДЭА)

21.06.2025 16:37
Агулам вызвалена 14 палітвязняў.

Здарылася тое, пра што наша сям'я марыла гэтыя пяць гадоў – Святлана Ціханоўская пра вызваленне мужа Сяргея

21.06.2025 17:53
Акрамя Сяргея Ціханоўскага, вызваленыя яшчэ 13 палітвязняў.