Ціханоўскі расказаў, што цяпер важыць 79 кілаграмаў, падзякаваў усім, хто мае дачыненне да дапамогі яго сям'і, а таксама выступіў з пасланнем да беларусаў.
— Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць больш адрозніць благіх людзей ад добрых, — працягнуў Ціханоўскі. — Што адбылося са мной? Абвінавачанне, высунутае супраць ката, стала прысудам для ахвяры. Я быў падобны на чалавека, які выйшаў палюбавацца вясёлкай, але быў уражаны маланкай.
Па словах Ціханоўскага, улады называюць тых, хто ім супрацьстаіць, «здраднікамі». Але на яго думку здраднікі - гэта ўсё, хто ім не супраціўляецца. Ціханоўскі зрабіў адсылку да цытаты амерыканскага пісьменніка Марка Твена і нагадаў, што калі чалавек бачыць, што «палітычнае адзенне яго краіны знасіліся і маўчыць», то ён не з'яўляецца верным Радзіме грамадзянінам.
— Мы павінны змагацца супраць лукашызму, — заклікаў Ціханоўскі. — Калі ім не супрацьстаяць, яны спустошаць нашу краіну, створаць край, пазбаўлены справядлівасці і спагады, зямлю, якая матэрыяльна і духоўна збанкрутавала. Беларусь сёння — гэта царства самай бессаромнай хлусні. Пастаяннае злоўжыванне надзеяй, поўная пагарда да праўды, людзі часта ўспрымаюць ілюзію за рэальнасць, грэбуючы тым, што насамрэч з'яўляецца важным. Сістэма ўладкованая так, што кожны, хто не спрабуе штосьці пазнаць, будзе спакойна жыць у шчаслівым няведанні, а таму, хто выдаткаваў сілы і час, будзе вельмі цяжка дабрацца да ісціны.
Як заявіў Ціханоўскі, цяпер у Беларусі «улада — без права, правасуддзе — без справядлівасці, парадак — без раўнавагі, бляск — без святла».
Крыніца: Зеркало
нг