Беларуская Служба

Кіраўнік КДБ: У 2025 годзе ў Беларусі былі затрыманыя 14 шпіёнаў

24.06.2025 08:45
На фоне вызвалення палітвязняў кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Беларусі заявіў пра затрыманне 14 шпіёнаў.
Іван ТэртэльАўтар: belta.by, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=101286932

«Толькі за 2025 год, за мінулы перыяд, Камітэтам дзяржбяспекі спынена дзейнасць 14 асоб – гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, падкрэсліваю, якія ажыццяўлялі дзейнасць, звязаную са шпіянажам (гэта для замежнікаў) і здрадай дзяржаве, калі мы гаворым пра грамадзян Рэспублікі Беларусь», – такую заяву зрабіў старшыня КДБ Іван Тэртэль у інтэрв’ю беларускаму дзяржаўнаму тэлебачанню, якое цытуе «Позірк».

Старшыня Камітэта дзяржбяспекі дадаў, што грамадзяне дзяржаў Заходняй Еўропы і не толькі, былі затрыманыя пры правядзенні акцый агентурнай разведкі на тэрыторыі Беларусі, даразведкі ваеннай інфраструктуры, чыгунак, спробаў агентурнага пранікнення на прадпрыемствы абароннага комплексу.

Кіраўнік КДБ выказаў канспіралагічную тэорыю, што «калектыўны Захад» накіраваны на тое, каб стварыць пэўную аснову ў беларускім грамадстве і ў перспектыве з магчымым узброеным канфліктам для развязання ўсіх пытанняў на сваю карысць».

Паводле старшыні Камітэта дзяржбяспекі, да беларускага боку перыядычна «звяртаюцца прадстаўнікі замежных спецслужбаў з просьбай пайсці з жэстам добрай волі насустрач іх пажаданням і перадаць асоб, затрыманых за супрацоўніцтва з гэтымі спецслужбамі на нашай тэрыторыі, ім».

«Мы заўсёды настроены на канструктыўнае вырашэнне ўсіх пытанняў (…) Пакуль нашы замежныя партнёры нікога нам для абмену даць не могуць», – сказаў Тэртэль.

Паводле яго, сярод 14 вызваленых па просьбе амерыканскага боку палітвязняў ёсць вялікая колькасць асоб, затрыманых за шпіёнскую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.

«Гэта грамадзяне Польшчы, Латвіі, некаторых іншых дзяржаў. Гэта жэст добрай волі, мы паглядзім, як адкажа іншы бок», – старшыня КДБ Іван Тэртэль.

аз

КДБ: Беларусь удзельнічала ў 38 абменах паміж Расіяй і Украінай

23.06.2025 12:30
Паводле слоў старшыні КДБ, Беларусь удзельнічае ў абменах палоннымі паміж Расіяй і Украінай з верасня 2022 года.