Сярэдні заробак у Беларусі ў траўні 2025 года склаў 2652,3 руб (каля 770 еўра у эквіваленце). Гэта на 38,8 руб. больш, чым было ў папярэднім месяцы.
Размова ідзе пра намінальную налічаную сярэднюю заработную плату, гэта значыць да выліку падаткаў і ўзносаў.
Узначальвае спіс самых высокааплатных відаў эканамічнай дзейнасці інфармацыя і сувязь (5711,6 руб.).
У пяцёрку лідэраў таксама ўвайшлі фінансавая і страхавая дзейнасць (3894 руб.), будаўніцтва (3268 руб.), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (3180 руб.), прамысловасць (2791,1 руб.).
Заробкі (да выплаты падаткаў) па відам дзейнасці.
вх