Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Літвы сустрэўся са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі

02.07.2025 16:14
Літва застаецца бяспечным месцам для ўсіх, хто імкнецца да дэмакратыі, запэўніў Кястуціс Будрыс.
Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і яе мужам Сяргеем Ціханоўскімhttps://x.com/BudrysKestutis

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай і яе мужам Сяргеем Ціханоўскім. Кіраўнік літоўскай дыпламатыі запэўніў у падтрымцы Вільні ў барацьбе апазіцыянераў за свабоду Беларусі, паведамляе «Наша Ніва».

«Я пацвердзіў нязменную падтрымку Літвы ў барацьбе Беларусі за свабоду. Літва застаецца бяспечным месцам для ўсіх, хто імкнецца да дэмакратыі», – напісаў Будрыс у сацыяльнай сетцы X.

«У беларускіх турмах па-ранейшаму знаходзіцца больш за 1000 закладнікаў – усе яны павінны быць безумоўна вызвалены», – падкрэсліў літоўскі палітык.

аз

Лукашэнка абвінаваціў Латушку ў намеры спаліць лідараў пратэсту ў 2020 годзе. Той адказаў: «Тут дыягназ ставіць трэба»

02.07.2025 08:58
Лукашэнка заявіў, што Павел Латушка збіраўся спаліць аб'яднаны штаб апазіцыі ў 2020 годзе.