Беларуская Служба

«Гэта свята тых, хто падтрымлівае тыранію». Святлана Ціханоўская пра святкаванне Дня Незалежнасці ў Мінску

03.07.2025 12:01
«Краіна як ніколі залежыць ад волі Расіі: рэсурсы, палітычныя рашэнні і нават войскі рэгулююцца Крамлём», – нагадала Ціханоўская.
Святлана Ціханоўскаяeuroradio.fm/скрыншот

3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прымеркаваны да вызвалення горада Мінска ў 1944 годзе.

«На справе ж, канешне, ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе. Краіна як ніколі залежыць ад волі Расіі: рэсурсы, палітычныя рашэнні і нават войскі рэгулююцца Крамлём», – нагадала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская:

- Краіна як ніколі залежыць ад волі Расіі: рэсурсы, палітычныя рашэнні і нават войскі рэгулююцца Крамлём. Беларусь цяпер, гэта сапраўдная антыўтопія.

Палітык нагадала, што Беларусь займае 190 месца ў свеце па ўзроўні грамадзянскіх свабодаў – паміж Лівіяй і Палестынай. 

«Хлусня на дзяржаўных тэлеканалах, блакіроўка нязручных крыніцаў інфармацыі, пераслед недзяржаўных арганізацыяў, допыты кожнага, хто вяртаецца з-за мяжы – гэта рэаліі сучаснай Беларусі. Гэтае «свята» не належыць беларусам. Гэта свята тых, хто падтрымлівае тыранію. Тых, хто лічыць, што такія ўмовы жыцця, – прымальныя», – падкрэсліла ў сваёй заяве Святлана Ціханоўская.

аз

Без ровараў, самакатаў і сабак. У мінскай міліцыі расказалі аб допуску на мерапрыемствы 3-6 ліпеня

02.07.2025 12:10
Трапіць на святочныя пляцоўкі можна будзе толькі праз кантрольна-прапускныя пункты, нагадалі прадстаўнік мінскай міліцыі.