Беларуская Служба

У Беларусі ўвядуць падатак з продажу прадуктаў з уласнага агароду

03.07.2025 17:03
Мяркуецца, што новы парадак дазволіць падатковым органам Беларусі больш дакладна кантраляваць прыватны сектар.
У Беларусі ўвядуць падатак з продажу прадуктаў з уласнага агароду shutterstock / Tatjana Baibakova

Савет Міністраў Беларусі падрыхтаваў змены ў падатковым заканадаўстве, якія закранаюць тых, хто атрымлівае даход з асабістай падсобнай гаспадаркі. Праект закону апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе svaboda.org.

Цяпер продаж гародніны і садавіны з прысядзібных участкаў не абкладаецца падаткам. Аднак новаўвядзенні прадугледжваюць, што ў выпадку, калі даход з такой дзейнасці перавысіць 200 базавых велічынь за год (цяпер гэта 8400 рублёў), уласніку давядзецца заплаціць 10% падатку.

Адзін з варыянтаў вызвалення — прад’яўленне дакументаў, што пацвярджаюць магчымасць атрымаць такі даход: даведка ад мясцовых уладаў пра вядзенне гаспадаркі ці паперы пра продаж прадукцыі нарыхтоўчым арганізацыям або на рынку.

Мяркуецца, што новы парадак дазволіць падатковым органам Беларусі больш дакладна кантраляваць прыватны сектар.

эж