Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская звярнулася з просьбай да Трампа

04.07.2025 10:12
«У мяне ёсць дзве просьбы да прэзідэнта Трампа. Першая — вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі…», сказала лідарка беларускіх дэмакратычных сіл.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/tsikhanouskaya

Пра гэта Святлана Ціханоўская распавяла падчас размовы з амерыканскімі журналістамі. Палітык патлумачыла якія просьбы перш-наперш адрасавала б прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

«На дадзены момант у мяне ёсць дзве просьбы да прэзідэнта Трампа. Першая — дапамагчы вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Я б сказала, што для ЗША гэта даволі лёгка зрабіць, але нам патрэбная паслядоўнасць і прынцыповая пазіцыя. Другое — быць міратворцам не толькі для Украіны, але і для Беларусі. Нам патрэбны моцны пасярэднік паміж беларускім народам і рэжымам. Мы хочам мірнай змены ўлады. Нам патрэбныя свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі».

Святлана Ціханоўская дадала, што для яе важна падтрымліваць пастаянную сувязь з людзьмі ўнутры Беларусі.

«Людзі — нашая галоўная сіла. Гэта людзі ў Беларусі працягваюць прадстаўляць нам інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне. У нас ёсць шмат крыніц інфармацыі нават са структур рэжыму. Яны прадстаўляюць нам інфармацыю, напрыклад, пра тое, як абыходзяць санкцыі або як Лукашэнка мілітарызуе прадпрыемствы для вытворчасці ваеннай прадукцыі для Расіі, Кубы, Кітая і гэтак далей. Мы атрымліваем гэтую інфармацыю знутры і распаўсюджваем яе. Я вельмі ганаруся беларускім народам, які здолеў захаваць адзінства. У нас вельмі шырокая сетка беларускай дыяспары па ўсім свеце, якая працуе на месцах»