Чытач Tochka.by атрымаў ільготны крэдыт «На родныя тавары», каб купіць беларускі матацыкл «Мінск». Але ў тэхпашпарце транспартнага сродка краінай паходжання аказаўся пазначаны Кітай, паведамляе «Наша Ніва».
На «Матавела» журналістам растлумачылі, што розныя партыі матацыклаў маюць розны ўзровень лакалізацыі. Іх могуць пастаўляць адразу сабранымі з Кітая альбо збіраць у Мінску.
Крэдыт «На родныя тавары» выдаецца на пакупку беларускай прадукцыі пад 4% гадавых. Аднак, калі ў дакументах краінай паходжання тавара ўказаная не Беларусь, банк мае права адмовіць у выдачы крэдытаў.
У жніўні 2022 года Аляксандр Лукашэнка зладзіў разнос на «Матавела», калі яму пад выглядам беларускага матацыкла паказалі французскі.
вс